Monday, July 31, 2017

White&grey pocket organizer

Нарэшце, я паспрабавала польскую бавоўну. Спадабалася
 У палоску і гарошак
 У зорачкі
 У сланы))
 Можна чапляць да вешалкі ці да дзіцячага ложку
 З адваротнага боку таксама слонікі. Хай усё будзе прыгожа))
Ёсць у мяне грандыёзныя планы на дзіцячыя арганайзеры... Але пра гэта пазней ;)

One more patchwork bag

Так, яшчэ адна лапікавая торбачка :)
Прыгожы партрэт яе атрымаўся (асабліва маю на ўвазе фота вышэй)
 Торбы такога кшталту рабіла не раз. Гэтая проста ў іншым спалучэнні колераў
 Клапан з рознакаляровых лапікаў, аснова з сіняга льну. Ззаду кішэня на маланцы
 Унутры таксама беларускі лён з кветкавым прынтам. Тры адкрытыя кішэнькі
 Вось так загадкава яна хаваецца ў яблынях)
 Рамяшок таксама сабрала з маленькіх лапікаў, у сінім абрамленні
Як звычайна, рабіць больш торбы не хачу))) Гэта перадапошняя. Апошняя  торба-падарунак вельмі цікавая, але змагу паказаць яе толькі пасля ўручэння імянінніку :)

Saturday, July 15, 2017

Шмат кішэняў арганайзераў :)

Вось такі ружова-крэмавы з кветачкамі - проста мара для дзяўчынкі :)




 Гэты ў "гарохі" і з кветкавым прынтам таксама вельмі "дзяўчынкавы"




 А гэты з жабкамі будзе пасаваць і хлопыкам і дзяўчынкам. Трохі спрошчаная мадэль





 Цалкам хлопчыкавы арганайзер з тэматыкай пола 





Заплечнік з пчоламі

Літоўскі лён натхніў на страрэнне такога заплечніка 🙂 
У спалучэнні з карычневай бавоўнай у дробную палоску




"Паласатыя" торбы

Адна ў цёплых колерах





 Другая - ў халодных





Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...