Friday, September 15, 2017

Blue cosmetic bag

Блакітна-сіняя касметычка ў японскім стылю :)






Thursday, September 14, 2017

Падушка для пляменніка

Дзіўна, але ў нашых сыноў ужо ёсць пляменнік - 6-месячны Андрэйка. Яму ў падарунак і зрабіла падушачку
 На ёй выява хлопчыка - Overall Bill - інакш кажучы))
 І не проста падушку - а імянную!

 На адваротным баку таксама дэкор ;)

 І ўнутры падушка з сімпатычнай тканіны
 Нейкія сакрэты у іх тут)))

Яшчэ адна партыя арганайзераў))

Гэты сонечны:






А гэты ільняны з ільнянымі карункамі, амаль паўтор таго, што рабіла раней





Гэты меньшы па памерах, але з тых жа тканінаў





Bags for men & me :)

С чаго ўсё пачалося. Мяне папарасілі зрабіць торбу для будучага каталіцкага святара. Я трохі разгубілася, бо мужчынскія торбы рабіць раней не даводзілася. Але, сама тэма падказала дызайн. Атрымалася з другога разу, таму торбу, што я зшыла першай, аддала ў краму на рэалізацыю, а вось гэту падаравалі. Глядзім (фота вееельмі падрабязныя) :)











А вось і тая, першая









 На тле ўсіх гэтых торбаў-планшэтак я вырашыла і сабе зрабіць, але троху каб паменей была. Мая папярэдняя торба, якую я насіла 4 гады, прыйшла зусім у кепскі стан, і новая торба была вельмі неабходнай. Сабрала ўсе астаткі лапікаў, фурнітуры... і вось вынік :)











Як заўсёды, хацела з гэтым скончыць эпапею з торбамі даўжынёй у 5 гадоў, але крама, куды я адправіла свае апошнія непраданыя торбы, папрасіла зрабіць для іх яшчэ парачку. Таму я маю шанец зусім "прыкончыць" рэшткі фурнітуры і зрабіць патрэбныя торбачкі...
Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...