- 4 кашалькі
- 3 мініторбы
- 2 торбы
- 1 заплечнік
Такім чынам я расправілася з кавалкамі літоўскага льну, якія ляжалі ў мяне роўна год.
Вельмі шмат фота, таму запрашаю "пад кат" :)
Пачну ў храналагічным парадку. Спачатку атрымаліся сцеганыя торбы:
Чырвоная ў залаты гарох
Аздабленне з тасьмы
Плецены шнур у якасці пятлі і цудоўны гузік з зернем - усё натуральнае і роднае
Унутры таксама лён натуральнага адцення
Ручкі доўгія
Жоўтая аналагічна, толькі з іншым характарам :) Што робіць змена колеру!
Летнія, яркія, зручныя торбы
Далей быў заплечнік
Какетлівы, маладзёвы. Выкарыстала шакаладны лён у залаты гарох
З банцікам))
З вонкавымі кішэнямі, аздобленымі карункамі
Выгляд ззаду
Рэгулюецца па даўжыні
Зашпілька - карабін і паўкальцо, шнур ільняны, аб'ёмнага пляцення
Унутры заплечніка 2 адкрытыя кішэні і адзін на маланцы. Падкладка бавоўна ў тон
Вось так выглядае "на плячах". Лён на лета аптымальный варыянт - спіна не будзе пацець. Зноў жа - натуральна, прыемна на дотык
Працягваем. Маленькія торбачкі
Мае першыя спробы адносна такіх маленькіх, але дасканалых торбачкаў
Адрозніваюцца толькі клапанамі. І адценнем драўляных гузікаў
Пятля з той жа тасьмы, што выкарыстоўвалася ў торбах, толькі склала яе папалам і сшыла
У якасці рамня - ільняны шнур. Можна рэгуляваць яго даўжыню, перавязаўшы вузел вышэй. Спадабаўся гэткі спосаб прымацавання ручкі да торбы
Такая маленькая торбачка таксама зручны летні варыянт - калі няма жадання цягнуть з сабой звычайную торбу, бо трэба мець толькі тэлефон, мабыць, ключы, а кішэні ў вопратцы адсутнічаюць
Торбачка мае невялікі аб'ём за кошт вытачак спераду. Ззаду яна плоская
На падкладцы, усё як належыць :)
У торбачкі з жоўтым клапанам трохі іншы рамяшок - з'ёмны на карабінах
Як бачна, памер такой торбы 15х18 см
Дайшла чарга да кашалькоў12х20 см, усе розныя
На ліпках, гузікі чыста дэкаратыўныя :)
Касметычка ці кашалёк
Аздоблены тасьмой і ільнянымі карункамі
З адваротнага боку яны таксамам выглядаюць весела
На гэтым у мяне ўсё, дзякуй за ўвагу :)
Классные вещицы и очень аккуратная профессиональная работа. Мне очень понравился плетёный шнур. У Вас есть МК по нему?
ReplyDeleteДзякуй! Шнур быў набыты ў краме:) Я яшчэ не дайшла да такого ўзроўню, каб самой плесці шнуры)))
DeleteНаста! Дуже гарні торбинки вийшли з балтійського льону , а також дякуючи твоїм золотим ручкам!
ReplyDeleteСоломія, дзякуй! Не дужа для мяне характэрна гэта ўсё, але рабіць спадабалася
DeleteОчень хорошая коллекция!!! Люблю ваши работы!
ReplyDeleteЛюдміла, спасібо!
DeleteООО! Так здорово любоваться тааакой красотой!!! И читать здорово, правда, ооочень интересно!!! Умница, что решила писать на родном языке - он прямо-таки занимательный: читаешь и вроде бы не понятный, но понятный одновременно!!!
ReplyDeleteАнна, дзякуй! Мне вельмі прыемна чытаць такія водгукі на мой допіс! Я нават не спадзявалася, шчыра кажучы...
DeleteКрасота невероятная!!!
ReplyDeleteДзякуй!
DeleteТакое все девочково-весеннее:)
ReplyDeleteага)
DeleteОооо! Как мне все нравится! И материалы, и горошковая расцветка, и готовые изделия! Отличная коллекция!
ReplyDeleteНаталля, дзякуй! На Казюках у Гродна, куды я гэта ўсё вазіла, набылі толькі заплечнік)))
DeleteГорошкова колекція пречудова;)
ReplyDeleteДзякуй! :)
DeleteНастя, какое качество!
ReplyDeleteМаленькие сумочки просто верх мастерства! Это же как блох подковать)))) Как мне всё нравится! Красотища))))
Вика, спасибо!!!
DeleteУ меня с миниатюрами не очень, трачу несоразмерно много времени на такие вещи)))
Мне тоже мелочи даются значительно сложнее, чем полномасштабные вещи. Мне кажется, это у всех так.
Delete